Нажмите клавишу «Enter», чтобы перейти к содержанию

Змітрок Бядуля Біяграфія Прэзентацыя скачать

Змітрок Бядуля Біяграфія Прэзентацыя скачать.rar
Закачек 3991
Средняя скорость 7033 Kb/s
Скачать

Змітрок Бядуля Біяграфія Прэзентацыя скачать

Биография, Бядуля Змітрок (Бедуля Змитрок, Дмитрий). Біяграфія.

Бядуля Змітрок (сапр. Плаўнік Самуіл), нарадзіўся 23.04.1886 г. у вёсцы Пасадзец Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сям’і арандатара.

Вучыўся ў пачатковай жыдоўскай школе — хедары, у школе рабінаў — ешыбоце. Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках. У 1912 г. быў запрошаны ў Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі. Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце «Наша ніва». Летам 1915 г. з Вільні вярнуўся ў родны Пасадзец, а неўзабаве пераехаў у Менск, дзе працаваў у беларускім бежанскім камітэце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага «Наш край». Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», пасля — ва «Узвышша». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з Беларусі. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Памёр 03.11.1941 г. каля Ўральска. Першы надрукаваны твор — абразок на беларускай мове «Пяюць начлежнікі» (газета «Наша ніва», 1910). У 1911-1912 гг. друкаваў вершы на расейскай мове ў часопісах «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня). У 1913 г. апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі» (Пецярбург). У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зборнікі апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927), «Дэлегатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940), аповесці «Салавей» (1928, экранізавана і пастаўлена ў 1937, аднайменны балет у 1939), «Набліжэнне» (1935), «У дрымучых лясах» (1939, часопіс «Полымя»), двухтомны раман «Язэп Крушынскі» (1929-1932), «Выбраныя творы» (1934). Шмат зборнікаў выбраных твораў выйшлі ў пасляваенныя гады. Для дзяцей выдадзены кнігі «Качачка-цацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш), «Хлопчык з-пад Гродна» (1940, паэма), «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949, вершы), «Сярэбраная табакерка» (1958, казка і апавяданні), «Дзень добры!» (1979, вершы, казкі, апавяданні), асобныя вершы, казкі. У 1951-1953 гг. выйшаў Збор твораў у 4-х, у 1985-1989 гг. — у 5 тамах.

Выдаў даследаванне «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях» (1924), кнігу нарысаў «Дзесяць» (1930).

Пераклаў з жыдоўскай на беларускую мову аповесць Шолама-Алейхема «Хлопчык Мотка» (1930), раман С.Годынэра «Чалавек з вінтоўкай» (1933), кнігу С.Каган «Апавяданні» (1940), паасобныя вершы Т.Шаўчэнкі, Ю.Будзяка.

Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

Презентация была опубликована 4 года назад пользователемГригорий Пелевин

Похожие презентации

Презентация на тему: » Будуць часам ідалы раструшчаны. Свет разумны Стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце Беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў. Рыгор Барадулін.» — Транскрипт:

1 Будуць часам ідалы раструшчаны. Свет разумны Стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце Беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў. Рыгор Барадулін

2 97 % равеснікаў В.Быкава, якія пайшлі на фронт, не вярнуліся з ратнага поля. 19 чэрвеня 1924г. – нарадзіўся ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сямі. Вучыўся на скульптурным аддзяленні Віцебскай мастацкай навучальні. Скончыў экстэрнам Кубліцкую сярэднюю школу.

3 1943г. – пасля заканчэння Саратаўскага пяхотнага вучылішча малодшы лейтэнант В.Быкаў аказаўся ў самым пекле вайны і ваяваў да самай перамогі. Быў двойчы паранены, прычым адзін раз яго нават палічылі загінуўшым. Бацькі атрымалі пахаронку, у якой паведамлялася, што іх сын, камандзір стралковага ўзвода лейтэнант Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты г. i пахаваны на цэнтральных могілках вёскі Вялікая Севярынаўка Кіраваградскай вобласці. На шчасце, гэта была памылка.

5 1947 г. — пасля дэмабілізацыі працаваў мастаком у гарадзенскіх мастацкіх майстэрнях, стыльрэдактарам абласной газеты «Гродзенская праўда» гг. — зноў служыў у Савецкай Арміі гг. — літсупрацоўнік, затым літкансультант газеты «Гродзенская праўда», гг. — сакратар Гарадзенскага абласнога аддзялення СП БССР. З 1978 г. жыве ў Мiнску гг. — выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1989 г. — народны дэпутат СССР) г.- абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» г. Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

6 Першыя апавяданні В.Быкава зявіліся толькі ў 1949г. Сапраўднае прызнанне прынеслі творы, напісаныя ў 2-ой палове 50-ых гадоў. Сярод іх была і аповесць Жураўліны крык (1959г.)

7 Вядомасць Васілю Быкаву прынесла аповесць «Трэцяя ракета», напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесці «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», у 1970-я — «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца».

8 З расiйскiм пiсьменнiкам А.Салжанiцыным У1980 годзе атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі З Рыгорам Барадулiным Мікола Аўрамчык, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч

9 Творы В.Быкава на экране Альпійская балада Знак бяды Балет Альпійская балада Доўгія вёрсты вайны

10 У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесць «Дажыць да світання», 1973), у 1980 годзе атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі, у 1986 годзе — быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесць «Знак бяды». Акрамя гэтага, Васіль Быкаў узнагароджаны Залатой Зоркай Героя Сацыялістычнай працы, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа за аповесці «Воўчая зграя», «Яго батальён», прэстыжнай расійскай прэміяй «Трыумф».

11 Выстава В.Быкаў: маляваны дзённік пісьменніка ( г.)

12 Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года ў Бараўлянах, пад Мінскам.

13 Асаблівасці творчасці В.Быкава Асноўны жанр – малафарматная аповесць Асноўныя тэмы – народны гераізм і пакуты ў гады Айчыннай вайны і іншыя перыяды нашай поўнай трагізму гісторыі. У аповесці – моцная скандэнсаванасць дзеяння на невялікай прасторы і ў абмежаваным па сваёй працягласці часе. Вострая канфліктнасць і трагічная сітуацыя выбару. Невялікая колькасць герояў, якія найчасцей атрымліваюць кантрастную аўтарскую ацэнку. Псіхалагізм. Маральна-этычная і філасофская заглыбленасць аналітычная думкі пісьменніка. Рэалізм, жыццёвая аснова твораў. Народная творчасць. Увага пісьменніка да людзей звычайных, радавых удзельнікаў вайны і радавых працаўнікоў, ахвяр бальшавіцкіх эксперыментаў. Трагізм.

14 Васіль Быкаў і яго творчасць жывуць ва ўдзячных сэрцах нашчадкаў. Пасведчаннем гэтаму зяўляецца ўшанаванне памяці.

15 Чынгіз Айтматаў: Разумею, як цяжка быць Васілём Быкавым. Таму схіляюся перад тваёй творчасцю і маральным подзвігам.

16 Патрыёт любіць сваё, а нацыяналіст болей ненавідзіць чужое. Сцюжа

Прэзентацыя «Жыццёвы і творчы шлях Змітрака Бядулі» дапаможа пры вывучэнні біяграфіі пісьменніка

Просмотр содержимого документа
«Прэзентацыя. Змітрок Бядуля»

  • Змітрок Бядуля, сапраўднае імя: Самуіл Яфімавіч Плаўнік нарадзіуся 23 красавіка 1886 г. вёска Пасадзец потым у Лагойскім р-н Мінскай вобл.) Псеўданімы: Саша Пл-ік; Ясакар; Зьмітро Бядуля) — беларускі паэт і празаік . Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і. Бацька яго быў арандатарам, дробным гандляром, любіў музыку — іграў на скрыпцы. Дзед, адзіны ў мястэчку каваль і меднік, меў уласную бібліятэку. Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, у школе рабінаў — ешыбоце. Ведаў іўрыт — старажытнаяўрэйскую мову, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і крыху польскую мовы .

Яшчэ хлопчыкам З. Бядуля складаў вершы на старажытнаяўрэйскай мове, але пачаткам яго літаратурнай дзейнасці лічыцца 1907, калі ён пачаў пісаць вершы на рускай мове і пасылаць іх у пецярбургскія часопісы.

Першы мастацкі твор будучага пісьменніка ўбачыў свет у газеце «Наша Ніва».

У 1912 г. Бядуля пераехаў у Вільню, працаваў у канторы лесапрамыслоўца, затым у рэдакцыі «Нашай Нівы» разам з Янкам Купалам. Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядуляй ў тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры.

Да ранняй лірыкі З. Бядулі прымыкае яго першы зборнік імпрэсіяністычных замалёвак «Абразкі» (1913), якія толькі адсутнасцю рыфмы адрозніваюцца ад вершаў. У большасці сваіх імпрэсій пісьменнік звяртаўся да прыроды, імкнуўся супрацьпаставіць убогаму вясковаму жыццю яе вечна маладую, зменлівую прыгажосць. Сапраўднай класікай у гісторыі беларускай літаратуры сталі апавяданні З. Бядулі, напісаныя ў гэтыя ж гады: «Пяць лыжак заціркі» (1912), «Маладыя дрывасекі» (1914), «На каляды к сыну» (1913), «Велікодныя яйкі» (1913), «Летапісцы» (1914).

Летам 1915 г. з Вільні вярнуўся ў в. Пасадзец, а неўзабаве пераехаў у Мінск, дзе працаваў у беларускім бежанскім камітэце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь» і інш. газетах, быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі». У 1923 яны ўвайшлі ў першую кнігу апавяданняў З. Бядулі «На зачараваных гонях». У гэтых апавяданнях пісьменнік малюе тагачаснае цяжкае вясковае жыццё, часта без надзеі на будучае. Героі многіх апавяданняў — дзеці, якія галадаюць, не маюць магчымасці развіваць свае здольнасці .

У 1926 г. пачаў працаваць у Інстытуце беларускай культуры, рэдагаваў краязнаўча-этнаграфічны часопіс «Наш край». Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», пасля — ва «Узвышша». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з Беларусі. Сябра СП СССР з 1934 г.

  • Для дзяцей выдадзены кнігі «Качачка-цацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш), «Хлопчык з-пад Гродна» (1940, паэма). Выдаў даследаванне «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях» (1924), кнігу нарысаў «Дзесяць» (1930). Пераклаў з іўрыта на беларускую мову аповесць Шолама-Алейхема «Хлопчык Мотка» (1930), раман С. Годынэра «Чалавек з вінтоўкай» (1933), кнігу С. Каган «Апавяданні» (1940), паасобныя вершы Т. Шаўчэнкі, Ю. Будзяка. Шмат твораў і зборнікаў выйшлі пасля смерці і ў пасляваенныя гады: «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949, вершы), «Сярэбраная табакерка» (1958, казка і апавяданні), «Дзень добры!» (1979, вершы, казкі, апавяданні), асобныя вершы, казкі. У 1951—1953 гг. выйшаў збор твораў у 4-х, у 1985—1989 — у 5 тамах.

У 1920-1930-я З. Бядуля працягваў літаратурную дзейнасць. Цяпер малавядомыя ваяцкія песні і патрыятычныя вершы, уключаныя ў зборнік «Пад родным небам» (1922), якія пазней не друкаваліся. Гэта публіцыстычныя, грамадзянскія вершы-заклікі, санеты патрыятычнага гучання. У той час З. Бядуля напісаў некалькі паэм: «Беларусь», «У ясных Крушнях», «З сказаў буры і віхуры», «Дзед», у якіх супрацьпастаўляў цяжкае дарэвалюцыйнае жыццё новаму — светламу і шчасліваму.

Пісьменніка цікавіла вусная народная творчасць, міфалогія, этнаграфія, краязнаўства. Як народная легенда была пазначана яго паэма «Госць», напісаная на аснове народнага падання і ўключаная ў зборнік «Паэмы» (1927). Цалкам на этнаграфічным і фальклорным матэрыялах створана паэма З. Бядулі «Ярыла». На фальклоры Палесся напісана паэма «Палескія былі». Пытанням этнаграфіі і фальклору прысвяціў ён шэраг артыкулаў, а ў 1924 выдаў асобную кнігу «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках».

Адметнай з’явай стала аповесць З. Бядулі «Салавей» (1927), прысвечаная мінуўшчыне, часам прыгоннага права — цікавы, казачна-прыгодніцкі і рамантычны твор, падобнага да яго ў беларускай літаратуры няма. Па матывах аповесці быў пастаўлены балет «Салавей». Пасля гэтай аповесці і адначасова з ёю выходзілі зборнікі апавяданняў З. Бядулі «Апавяданні» (1926), «Дэлегатка» (1928), «Незвычайныя гісторыі» (1931). Благі лёс быў у сацыяльна-псіхалагічнага рамана «Язэп Крушынскі» (1929—1932).

  • У кан. 1930-х Змітрок Бядуля напісаў дзве аўтабіяграфічныя аповесці «Набліжэнне» (1935) і «У дрымучых лясах» (1939). Апошнім яго творам стала аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. У аснове сюжэта аповесці матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. З народнай казкі З. Бядуля зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці.
  • Памёр Змітрок Бядуля ў 1941 г.

Творы Змітрака Бядулі

  • Першы надрукаваны твор — імпрэсія на беларускай мове «Пяюць начлежнікі» («Наша ніва», 1910). У 1911—1912 друкаваў вершы на рускай мове ў часопісах «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня). У 1913 апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі» (Пецярбург). У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зборнікі апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927), «Дэлегатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940), аповесці «Салавей» (1928, экранізавана і пастаўлена ў 1937, аднайменны балет у 1939), «Набліжэнне» (1935), «У дрымучых лясах» (1939, часопіс «Полымя»), двухтомны раман «Язэп Крушынскі» (1929—1932), «Выбраныя творы» (1934).


Статьи по теме